Вечар апісанне гастрыта – Нужно написать биографию Мультика и Гастрыта из пьесы Аляксея Дударава «Вечар». Буду очень благодарен.

Аляксей Дудараў. Вечар. Белорусская литература 8 класс Лазарук

  • ГДЗ
  • 1 Класс
    • Математика
    • Английский язык
    • Русский язык
    • Немецкий язык
    • Информатика
    • Природоведение
    • Основы здоровья
    • Музыка
    • Литература
    • Окружающий мир
    • Человек и мир
    • Технология
  • 2 Класс
    • Математика
    • Английский язык
    • Русский язык
    • Немецкий язык
    • Украинский язык
    • Информатика
    • Природоведение
    • Основы здоровья
    • Музыка
    • Литература
    • Окружающий мир
    • Технология
  • 3 Класс
    • Математика
    • Английский язык
    • Русский язык
    • Немецкий язык
    • Украинский язык
    • Информатика
    • Музыка
    • Литература
    • Окружающий мир
    • Технология
    • Испанский язык
    • Казахский язык
  • 4 Класс
    • Математика
    • Английский язык
    • Русский язык
    • Немецкий язык
    • Украинский язык
    • Информатика
    • Основы здоровья
    • Музыка
    • Литература
    • Окружающий мир

Описание Гастрита из Твора Вечар — Алексей Дударов, литература

Dpolovincev

05 марта 2016 г., 23:08:16 (3 года назад)

Характары і вобразы герояў п’есы Аляксея Дударава «Вечар»     Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «…Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п’есу «Вечар» А. Дудараў. 
     У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць… I нашто нарадзілася?» 
     Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае… Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця. 
     Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце. 
     П’еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.

Аляксей Дудараў — Вечар — Кароткі змест / Краткие содержания

   У гэтым творы мы назірае адмысловае і арганічнае спалучэнне камічнага і трагічнага, смешнага і паважнага. Без гумару, смеху, блазнавання гісторыя пра трох пажылых людзей — Гастрыта (Мікіту), Мульціка (Васіля), Ганну, — што дажываюць свой век у закінутай, «неперспектыўнай» вёсцы, дзе мноства пустых хат з пазабіванымі аканіцамі, магла б ператварыцца ў дыдактычную драму або ў трывіяльную п’есу, у якой тлумачылася б, чаму моладзь пакідае вёску.
   Мастацкі час п’есы скіраваны не толькі ў сучаснасць, а перадусім у мінулае. Героі, для якіх настаў вечар жыцця, наноў пераасэнсоўваюць пражытае. Вечаровы час — час успамінаў, згадак, падвядзення жыццёвых рахункаў. П’еса «Вечар» мае рэтраспекцыі (адступленні ў мінулае) і аналітычную кампазіцыю (вяртанне ў мінулае, каб патлумачыць падзею, учынак, стан рэчаў і г. д.).
   На аналітычную кампазіцыю працуюць нават дэкарацыі, рэквізіт п’есы. З дапамогай дэталяў і рэчаў, кожная з якіх мае сваё прызначэнне, ствараецца красамоўны другі план дзеяння. Ён добра праглядваецца ўжо на ўзроўні кампазіцыі, у першай жа працяглай рэмарцы:
   «Вуліца сучаснай неперспектыўнай вёскі. Хата, яе фасад. Пад вокнамі лавачка. Злева, каля плота, стары рыпучы журавель. На адным яго канцы ледзь пагойдваецца абшарпанае драўлянае вядро, на другім — груз. Чаго тут толькі не панавешана! І шчарбатая шасцяронка ад камбайна, і доўгая мядзяная гільза ад снарада, і кавалак гусеніцы ад трактара, і нават іржавая прабітая каска. Калі набіраюць ваду, праз тужлівы рып жураўля чуваць перазвон гэтых жалязяк».
   Тут кожная дэталь «намякае» на колішнія падзеі. Цяжар перажытага навідавоку, ён матэрыялізуецца праз зрокавыя вобразы. Сімвал жыцця — калодзеж, вада ў ім «жывая», яе трэба вычэрпваць, каб калодзеж не высах. Мульцік старанна выбірае ваду з калодзежа, палівае не толькі свой гарод, але і суседнія дзялянкі. Гэта сведчыць, што вёска, пакінутая яе жыхарамі, працягвае жыць.
   Аляксей Дудараў стварыў каларытныя, шматмерныя характары.
   Вобраз Ганны здаецца досыць знаёмым, традыцыйным. Бабуля пражыла доўгае жыццё і так нарабілася на сваім вяку, што пад старасць не засталося сілы, каб утрымаць каля сябе няўдалага сына.
   Ганна — мудрая і разважлівая. Яе мудрасць адметная. Яна бачыць дабро і зло, як бы яны не перамешваліся, не перапляталіся ў жыцці. Яна не суддзя чужым учынкам. Яна на дабро адказвае дабром, спачуваць іншым, здольная дараваць крыўду, калі на тое ёсць хаця б маленькая падстава.
   І яшчэ рыса яе характару: наіўнасць, даверлівасць, якія спалучаюцца з жыццёвай відушчасцю. Як лёгка яна паверыла ў «спектакль», з песняй «па заяўцы» ад імя сына, наладжаны Мульцікам. Як арганічна ўвайшла ў ролю «нявесты» ў сцэне сватання і сур’ёзна, нават крытычна ацэньвала прэтэндэнтаў на сваю руку. Яна просіць дазволу на шлюб — толькі ўжо не ў бацькоў, а ў партрэта мужа-нябожчыка. Праглядаецца вобраз жанчыны, якая звыкла давяраць моцнай мужчынскай волі, падпарадкоўвацца ёй, але з аглядкаю, з жаночай здольнасцю прадбачыць…
   А Мульцік? На першы погляд ужо знаёмы нам тыпаж дзівака, які размаўляе з сонцам і з тэлевізарам, старшыні калгаса прапаноўвае свае паслугі ў якасці «жывога барометра». Ён строгі суддзя ўсім грахам Гастрыта і адначасова яго літасцівы «адвакат». Пакутнік, працаўнік, прапаведнік і балагур, блазан — перш чым паміраць, ён спачатку правядзе «генеральную рэпетыцыю», і гэтым не на жарт напалохае сваю «маладую жонку» Ганну. Гумарыстычнае стаўленне да смерці, да ўласнай старасці і нямогласці, да універсальнай жыццёвай недасканаласці — усё гэта стасуецца з лепшымі якасцямі беларускай ментальнасці. За гэтыя якасці, уласна кажучы, беларуса любяць у сусветнай супольнасці, з-за іх ён часта і церпіць…
   Гастрыт — найбольш супярэчлівы, складаны вобраз. Ніхто з персанажаў столькі разоў не будзе мяняць сваіх паводзін на працягу дзеяння так, як ён. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці — такі ён у першай сцэне, дзе дапытваецца ў Мульціка, ці пішуць яму дзеці. Хцівы, раз’юшаны, гатовы з нажом у руках бараніць сваё «папяровае шчасце» — у сцэне з выйгрышным латарэйным білетам. Безабаронны перад голасам сумлення, што абудзілася ў ім, што прачыналася ў ім, ён глушыў яго ў сабе да самай апошняй хвіліны…
   У гэтым заглыбленні ў чалавечыя характары, іх таямніцы, у гістарычнае мінулае, па-свойму перажытае трыма персанажамі, нібыта раствараецца праблема «неперспектыўных вёсак». Яна выглядае лакальнай таму, што вынікае з мінулага як яго наступства, як вынік куды больш драматычных сацыяльных катаклізмаў. Варта было паставіць пытанне «чаму?» і пачаць яго разблытваць, як вырас цэлы комплекс праблем іншага парадку.
   Праблема «бацькі — дзеці» існавала заўжды. Заўжды існавала завядзёнка крытыкаваць сучасную моладзь, нават у часы Сакрата і Арыстафана. Але ў кожную эпоху з гэтай праблемай звязваўся цэлы комплекс іншых праблем: гістарычнага, сацыяльнага, псіхалагічнага, маральнага кшталту. Варта было толькі зачапіць — і вось яны навідавоку.
   Пытанне пра сучасную моладзь ставіць Гастрыт. Ён не чакае, якімі наступствамі можа абярнуцца адказ.
   Г а с т р ы т. … І чаго яны такія? Толькі пра тое і думаюць, каб кожны дзень гарэлкі нажэрціся да ікаўкі!
   М у л ь ц і к. А што ім яшчэ рабіць? Ні рукі, ні душы не занятыя… Гадзіны свае адпрацуе, у сталоўцы пад’есць, прыйдзе ў сваю цагляную хату, у блакітны яшчык паглядзіць… А далей што? Дзень доўгі… А каля дома ні гарода, ні хлява, ні курыцы… Пуста… Што яму рабіць? Чым заняцца?.
   Гэтыя тырады нагадваюць звычайнае старэчае бурчанне пра сапсаванасць сучаснай моладзі, падобнае на маралізатарства аўтара «Прамовы Мялешкі». Старыя абгаварылі, асудзілі сучасную моладзь, а пасля неўпрыкмет перайшлі да сваіх праблем. Азірнуліся на сябе, на сваё мінулае, прыгадалі маладосць. І тут выявілася тое істотнае, што ў рэшце рэшт прывяло да з’яўлення «неперспектыўных» вёсак, адбіла ахвоту людзей да вольнай працы на зямлі, ператварыла жыццё селяніна ў прыгон.
   М у л ь ц і к. Ты ж некалі ўсіх добрых гаспадароў з вёскі павыгнаў… Тых, хто любіў зямлю… Любіў і слухаў…
   Г а с т р ы т. Я супраць кулакоў…
   М у л ь ц і к. Колькі іх было на ўсю нашу вёску? Два.
   Г а с т р ы т. Брэшаш, болей…
   М у л ь ц і к. Два. Зяпа і Мішук Цяркоўскі… Ад іх усе Вежкі плакалі… А каго Васіль Барабулінак эксплуаціраваў? У яго ж парабкаў не было, ён са сваёго мазаля жыў…
   Г а с т р ы т. Ён народную зямлю эксплуаціраваў…
   М у л ь ц і к. Зямля з радасцю аддае ўсё таму, хто да яе рукі прыкладае… Ты проста не хацеў працаваць, як усе, а хацеў наглядчыкам над людзьмі быць… Лёгка, няпыльна і ў пачоце! Вось і муціў ваду, пускаў усім пыл у вочы… Сазнацельным прыкідваўся!
   Карані сённяшніх, нявырашаных пытанняў адшукваюцца ў мінулым, у значнай ступені з’яўляюцца цяжкой спадчынай сталінскай эпохі. Сам драматург скажа пра гэта досыць адназначна, характарызуючы свой персанаж: «…Сазнацельны Мікіта — страшэннае зло і разам з тым ахвяра свайго часу -прадукт трагічных часоў культу».
   Як бачым, праблема паварочваецца наступным чынам: чалавек і час, чалавек і гісторыя. Васіль, Ганна, Мікіта — яны пражылі аднолькавыя па працягласці, ды зусім розныя паводле свайго канчатковага сэнсу жыцці. Гісторыя вырашала іхнія лёсы, але і яны рабілі гісторыю — кожны па-свойму. Надышоў вечар, калі раздумваюць аб пражытым, дый аб сэнсе чалавечага жыцця. І тут гаворка ўжо не пра тое, колькі ў Вежках было кулакоў, каго лічыць «кулаком», а каго не, каго «эксплуаціраваў» Васіль Барабулінак і што лічыць «эксплуатацыяй». Гаворка пра іх, траіх, што дажылі да цяперашняга часу, і наогул пра жыццё. Яна перацякае ў агульнафіласофскую і этычную плоскасць.
   І вось ужо нават Ганна, якой няма калі адысціся ад гаспадаркі і ад хворага Мульціка, як бы мімаходзь, кіне пытанне: «Васіль, а чагой-та мы жылі?» Гастрыт, які на словах лічыць сябе бязгрэшным, і той раптам занепакоіўся, засумняваўся: ці так жыў?
   Не папрокі Мульціка палохаюць Гастрыта, а набліжэнне смерці, той мяжы, за якой пачынаецца невядомасць. Гастрыт абдзелены сямейным шчасцем, ужо зведаў жахлівасць адзіноты, што схіляе да роздуму пра ўласную асобу, пра пройдзены жыццёвы шлях. На пачатку дзеяння ён вінаваціць у сваіх бедах іншых: дзяцей, жонку-нябожчыцу, аднавяскоўцаў, «кулакоў», нарэшце, само жыццё і час. «Час быў такі, разумееш, час!!!» — крычыць ён у запале. Хіба час не аднолькавы для ўсіх? Але адны праходзяць яго з годнасцю, а другія занадта лёгка скараюцца перад абставінамі, пачынаюць здабываць выгоду з няшчасцяў іншых.
   У п’есе прыгадваецца эпізод з часоў калектывізацыі. Для Мікіты гэта быў свайго роду «зорны час», перыяд бурнай чыннасці. Ён «праводзіў лінію»: выкарчоўваў «кулакоў», змагаўся з аднаасобнікамі. Сёння Гастрыт апраўдваецца: ён толькі выконваў загады. Бяздумнае паслушэнства таксама злачынства. Гастрыт напісаў данос на брата Васіля, Андрэя, і гэта ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве, бо Андрэй збіраўся паслаць сватоў да будучай яго жонкі Алены…
   Калі Гастрыт і спрабаваў заставацца чалавекам у сітуацыі выбару, дык рабіў гэта напалову. У сорак першым, у палоне, ён маўчаў, калі нямецкі афіцэр дапытваўся ў чырвонаармейцаў: «Хто страляў?» і пагражаў растраляць усю калону. Наперад выйшаў «адзін маленькі, худзенькі заморак з Полацка» і прыняў на сябе кару за стрэл Гастрыта.
   Яго віна выглядае як вынік няпоўнай чалавечай самарэалізацыі. Чалавек з’яўляецца на свет, каб цалкам рэалізаваць свае магчымасці. Эгаізм — тое, што не дае яму самарэалізавацца.
   «Жыў напалову», — прыходзіць да высновы перад смерцю Гастрыт.
   Дагэтуль Гастрыт не можа спакойна глядзець, як шчыруе Мульцік на сваёй сціплай гаспадарцы: «Перажытак кулацкі!»
   Звычка хлусіць нават самому сабе абуджаецца літаральна за хвіліну перад смерцю. У сваёй споведзі ён шчыры напалову, што і сам адчувае: «Не слухай! Зноў кручуся…»
   За ўсё ў жыцці рана або позна даводзіцца плаціць, — так прачытваецца гэтая сцэна. Колішнія ўчынкі Гастрыта, што прынеслі шмат гора яго аднавяскоўцам, нарэшце абярнуліся вялікімі душэўнымі пакутамі для яго самога. Той, хто ў жыцці шукае зручнага, зацішнага закутка, спрабуе выкруціцца ад суда і адплаты гісторыі, несвядома заганяе сябе ў пастку.
   Мульцік, які напачатку дужа строга і сурова ставіўся да свайго суседа, напрыканцы твора значна мякчэе, «адпускаецца». Бо бачыць, што жыццё і час пакаралі Гастрыта больш, чым гэта мог бы зрабіць чалавечы суд. У адной з апошніх гутарак з Гастрытам ён не столькі абвінавачвае, колькі спрабуе вытлумачыць прычыну чалавечай бяды.
   Г а с т р ы т. …Я ж не злодзей які-небудзь, жыў як усе… Шчасця хацеў… Мы ж за ім на гэты свет і прыходзім, працуем, пакутуем… Чаго ж мне так млосна? Чаму ж цішыні ў душы няма?
   М у л ь ц і к. Ты любіў мала…
   Г а с т р ы т. Мала…
   М у л ь ц і к. Плакаў мала…
   Г а с т р ы т. Мала… (Нервова). Яшчэ! Кажы яшчэ!
   М у л ь ц і к. Усё… Разумней любові, шкадавання і слёз людзі нічога не прыдумалі… І ці прыдумаюць?..
   І сам Мульцік, гэты дамарослы філосаф і мудрагель, якому, здаецца, адкрыты прычыны чалавечых нягод, гэты цярплівы спавядальнік, маралізатар і часам рэзанёр, таксама перажывае стан закінутасці, разгубленасці. Яму вядомы пакуты адзіноты. Але Мульцік верыць у гармонію светабудовы, у мэтанакіраванасць жыцця, і падмацоўвае гэтую веру ўласнай «касмаганічнай сістэмай», у падмурку якой — культ Сонца. Згодна з ёю, усё жывое ў свеце пайшло ад Сонца, і чалавек мае ў сабе каліва сонечнай цеплыні, каб саграваць ёю халодны Сусвет. Чалавек, памёршы, зноў «пойдзе на Сонца». Мульцік не моліцца Сонцу, а размаўляе з ім, просіць літасці і даравання людзям за іхнія грахі.
   Вера Мульціка, па асноўных параметрах, тоесная звычайнай веры чалавека ў Бога.
   Яго «ідалапаклонства» — не адступніцтва ад хрысціянства і не рудымент паганскай веры ў Дажбога. Мульцік паходзіць з таго пакалення, якое змалку адвучвалі ад веры ў Бога. І яму, чалавеку, які ўсё жыццё жыў у суладнасці з прыроднай гармоніяй, лягчэй было прыйсці да веры цераз усведамленне таго, што дае людзям цяпло, ураджай, спакой. Гэта дазваляе Мульціку сваімі словамі амаль у кананічнай чысціні даводзіць хрысціянскія прынцыпы любові, шкадавання, міласэрнасці.
   Героі гэтай драмы вядуць няспынны этычны пошук, сутнасць якога — не вынаходніцтва новай рэлігіі і новых маральных прынцыпаў, а вяртанне да старых, занядбаных гуманістычных каштоўнасцей. Пра гэта сведчаць, яшчэ раз нагадаю, словы Мульціка: «Разумней любові, шкадавання і слёз людзі нічога не прыдумалі». Састаўныя гэтага пошуку: ачышчэнне, споведзь, пакаянне.
   Адносна просты, амаль празрысты ў сваёй яснасці шлях, якім прыйшлі да высвятлення гэтай ісціны героі п’есы «Вечар», не паўторыцца ў творах А. Дударава.

Характарыстыка ганны, мульцика, гастрыта из твора вечар…

Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «…Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю песу «Вечар» А. Дудараў. 
     У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць… I нашто нарадзілася?» 
     Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае… Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця. 
     Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце. 
     Песа «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.

Характарыстыка ганны, мульцика, гастрыта из твора вечар…

Ответ оставил Гость

Оцени ответ

Характарыстыка гастрыта з твора вечар — Про изжогу

Source: reshebka.com

Аляксей Дудараў — Вечар — ГДЗ — Кароткі змест / Краткие содержания

   1. Гэты твор пра жыццё адзінокіх старых у паміраючай вёсцы. Яны забыты ўсімі і нікому не патрэбны. У адных дзеці прапалі без вестак, у другіх зніклі ў віры жыцця і не едуць да бацькоў. Гэта п’еса аб адзіноце, «неперспектыўнасці вёскі» і зямлі, пакінутасці, сэнсе чалавечага жыцця.
   Змест п’есы блізкі да верша Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей» і апавядання Віктара Карамазава «Дзяльба кабанчыка»: у ім выкрываюцца філасофскія праблемы існавання чалавека на зямлі, адзінокай старасці, паміранне вёсак, адчужэнне ад іх людзей.

   2. П’еса «Вечар» адрозніваецца ад верша «Трэба дома бываць часцей» і эпічнага апавядання «Дзяльба кабанчыка» па форме і спосабах паказу жыцця. Структура п’есы ўключае ў сябе тэкст дзеючых асоб – дыялогі і маналогі, аўтарскія рэмаркі (заўвагі, якія змяшчаюць абазначэнне месца дзеяння, знешнасці персанажаў, іх манеры паводзінаў і асаблівасці мовы). У пачатку п’есы змешчаны спіс дзеючых асоб з указаннем іх узросту. П’еса мае асобную скончаную сэнсавую частку, якая называецца дзеяннем.

   3. Характарыстыкі галоўных герояў:

Васіль Мульцік.
   Гэта чалавек, які пражыў нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў – два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і нішчымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Але гора не зламіла яго наадварот – узмацніла душу Васіля, надзяліла яго, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Гэта нястомны працаўнік і пакутнік, жартаўнік і сонцапаклоннік. У яго – паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. За гэтыя яго дзівацтвы яго і празвалі Мульцікам.
   Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваёй душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае… Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I лёгка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. Ён з гумарам ставіцца да ўсяго, нават да сваёй старасці-нямогласці. Яго можна назваць аптымістам па жыцці, ён – чалавек-сонца.

Мікіта Гастрыт.
   Ужо адна мянушка раскрывае нам яго характар – пахмурны, непрыемны, злосны, калючы. Гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці. У гады калектывізацыі ён «выкарчоўваў» кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. Мікіта толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. Але Мікіта напісаў данос на Васілёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. I не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што Андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. Пакаянне Мікіты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне.

Ганна.
   У жанчыны таксама было нялёгкае жыццё. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваёй хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. Дзеці памерлі ў партызанах з голаду, старэйшы сын «без весці», муж Піліп вярнуўся з вайны і памёр ад ран праз два месяцы. Апошні сын Віцька сядзіць у турме. Мульцік гаворыць пра яе: «Адна на ўсё жыццё.. Гаротніца…Хоць ты яе ў царкве вешай як пакутніцу святую…»
   Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць… I нашто нарадзілася?» Яна добрая, даверлівая, шчырая, размаўляе з партрэтам мужа-нябожчыка, ніколі не блытае дабро і зло, спачувае і дапамагае людзям, гатовая дараваць крыўду, калі для гэтага ёсць маленькая падстава.

   Як Мульцік характарызуе Гастрыта, які «праводзіў лінію» ў часы калектывізацыі, пісаў даносы, ананімкі на сваіх аднавяскоўцаў? Чаму Мульцік называе Гастрыта «ідэйным прыдуркам»? Адшукайце ў творы гэтыя мясціны і пракаменціруйце іх.

Гастрыт. Я супраць кулакоў…
Мульцік. Колькі іх было на ўсю нашу вёску? Два.
Гастрыт. Брэшаш, болей…
Мульцік. Два. Зяпа і Мішук Цяркоўскі… Ад іх усе Вежкі плакалі… А каго Васіль Барабулінак эксплуаціраваў? У яго ж парабкаў не было, ён са свайго мазаля жыў…
Гастрыт. Ён народную зямлю эксплуаціраваў…
Мульцік. Зямля з радасцю аддае ўсё таму, хто да яе рукі прыкладае… Ты проста не хацеў працаваць, як усе, а хацеў наглядчыкам над людзьмі быць… Лёгка, няпыльна і ў пачоце! Вось і муціў ваду, пускаў усім пыл у вочы… сазнацельным прыкідваўся!
Гастрыт. Я лінію праводзіў…
Мульцік. Толькі крывую і сваю. У Вежках ты моладзь ад зямлі адбіў? Ты… Колькі гадоў сачыў за тым, каб, значыць, ніхто лішнюю бульбіну ці мех зерня ад зямлі не ўзяў… А чаму ж не браць, калі яна дае? Бегаў па гародах, каб хто лішнюю баразну не прагнаў. Хай пустуе, бур’янам зарастае… Не магі!!! З усіх сіл адбіваў ахвоту ў людзей працаваць. Крычаў да хрыпаты, што пазорна мець скаціну ў хляве, хлеба, бульбы шмат збіраць з агарода… Вось калі гол як сакол – значыць, сазнацельны! Калі ў хляве пуста – маладзец! А калі ў цябе каля хаты заместа крапівы жыта калосіцца – буржуй! міраед! кулак! Пуста ў хляве – пуста і ў душы будзе. I хто ты такі быў? Ні начальнік, ні падначальнік, а так… Прышчык «сазнацельны»… Мы б з голаду ўсёй краінай здохлі, каб, не дай бог, сталі ўсе такія «сазнацельныя», як ты… I тое, што мой Грышка, Ганнін Віцёк і твае дзеці па свеце бадзяюцца, шукаюць немаведама чаго – ты вінаваты! Яны ж на зямлі выраслі, яна ж іх маці, яны ж павінны былі заместа нас на яе прыйсці, каб хлебам людзей карміль… Не пайшлі… Таму што ведалі: такія гастрыты, як ты, не дадуць ім ні спакою, ні волі…
Гастрыт (злосна). Такім, як ты, дай волю – даўно б савецкай уладзе жылы перагрызлі…

   Гастрыт усё жыццё лічыў сябе верным служкай савецкай улады, ён – як адлюстраванне ўсіх заганаў таго часу. Не жадаў працаваць, хацеў быць галоўным, кіраваць, лічыў працавітых людзей кулакамі. Але Гастрыт толькі прыкрываецца савецкай уладай і сваёй ідэйнасцю, ён проста лайдак і зайздросны чалавек, які лічыў, што мае права ўмешвацца ў жыццё кожнага.

Мульцік. Змагу я трымаць карову адзін? Назапасіць на зіму сена? Сілы нямашака. Ды і касіць няма дзе. А будзе ў мяне конь, ды я на ім паўсвету за лета аб’ездзіў бы… Там касануў, там… Па ахапцы сена назапасіў бы… I карове і яму. I соткі свае лягчэй зрабіць будзе. I дроў прывезці. Жыць мне з ім лягчэй будзе. Сябе карміць буду, і застанецца яшчэ. А так, год-два, я ж дзяржаве на шыю сяду, як і ты!
Гастрыт. Я не на шыі! Я на пенсіі!!!
Мульцік. А з канём я сам пракармлюся…
Гастрыт. Ты гэтыя твае кулацкія замашкі кінь!
Мульцік. Атамны век канчаецца, яны ўсё кулакоў баяцца!
Гастрыт. Конь – гэта срэдства праізводства!
Мульцік. Дык што?
Гастрыт. А калі табе даць срэдства ў рукі – ого-го! Ты такую багатую гаспадарку на сваіх сотках закруціш – чарцям моташна стане!
Мульцік. I добра!
Гастрыт. I скоцішся!
Мульцік. Куды?
Гастрыт. Да мелкабуржуазнай ідэалогіі…
Мульцік. Якая ідэалогія?! Мне восемдзесят гадоў! Лягчэй мне будзе з канём. Больш бульбы вырашчу, малако будзе, заместа аднаго парсючка – трох трымаць буду. Дык я ж сам не з’ем – я вунь адной бульбінай і шкваркай цэлы дзень жыву – прадам калгасу…
Гастрыт. Ага! I грошы, канечне, у кішэнь?! Багацець пачнеш…
Мульцік. Куды ж я падзенуся з гэтымі грашыма? Яны ж на кніжцы ляжаць будуць: надзёжна, выгадна, удобна! Я ж на гэтыя грошы гвардзію ўзбройваць не буду, каб супраць улады ісці. Я ж не Дзянікін. Я – Мульцік.
Гастрыт. Дай табе каня – Дзянікіным станеш!
Мульцік. Цьфу! Гэта ж трэба такім ідэйным прыдуркам урадзіцца!

   Ідэалогія Гастрыта наскрозь фальшывая, ён не разумее Мульціка, які жадае жыць з сваёй працы, лічачы гэта праявай кулакоўшчыны. Гастрыт атручаны ілжэ-прынцыпамі камунізму, ён быццам увабраў у сабе ўсё тое негатыўнае, несправядлівае, што было падчас савецкіх часоў, і хоць дзеянне адбываецца ўжо ў постсавецкі час, Гастрыт лічыць, што ананімкі ўсё адно можна пісаць, як ён гэта рабіў раней. З аднаго боку Гастрыт уяўляе сабой страшэннае зло, з другога – у значнай ступені з’яўляецца ахвярай жорсткага гістарычнага часу.

   Як Мульцік характарызуе Ганну, яе жыццё, усё, што адбылося з яе мужам, дзецьмі, апошнім сынам?

   Мульцік шкадуе Ганну, ён ведае яе гаротнае жыццё, спачувае ёй, бо яна пахавала траіх дзяцей. Апошні сынок сядзеў у турме, а муж Піліп памёр вельмі рана ад ран пасля Вялікай Айчыннай вайны.

   Яна ж без яе (радасці) ўсё жыццё сваё!!! Трое дзетак у партызанах з голаду памерлі, старэйшы сын «без весці», Піліп вярнуўся кулямі ды асколкамі начынены, два месяцы пажыў… Віцька адзін застаўся, дык і ў яго жыццё наперакасяк пайшло… Адна ўсё жыццё… Гаротніца… Хоць ты яе ў царкве вешай як пакутніцу святую, а ты…

   Навошта Мульцік робіць, здавалася б, зусім непатрэбную работу: выбірае з калодзежа ваду і тут жа вылівае яе?

   Калодзеж у творы выступае сімвалам крыніцы жыцця, ачышчэння:

   Думаеш, глупствам займаюся? Няма каму ваду з калодзежа браць. Раз’ехаліся ўсе… А калодзеж жывы павінен быць… З яго чэрпаць трэба, каб вада ў зямлю не пайшла, каб не застаялася, каб свежай была… Во я і выбіраю яе штодня… За былых сваіх суседзяў, за дзяцей іх і за свайго сына… (Аднёс вядро, выліў.) На тваю хату, Пятрок… Ах, дзеткі, дзеткі…

   Мульцік імкнецца працягнуць жыццё калодзежу, каб ён не зарос, не прапала ў ім вада, ён клапоціцца пра зямлю, вёску, спадзяецца на адраджэнне.

   Як бы вы растлумачылі сцэну з заяўкай на выкананне па радыё песні для Ганны нібыта ад сына, што знаходзіцца невядома дзе? Хто ў сапраўднасці зрабіў гэту заяўку? Дзеля чаго? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

   Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піша ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. Мульцік хоча, каб Ганна была шчаслівая, каб на сэрцы яе было радасна, хоць і такім спосабам.

   У другой дзеі п’есы расказваецца, як Мульцік і Ганна жывуць разам. А Гастрыт памірае, раскайваючыся перад тым, каму прынёс нямала гора і пакут, просячы дараваць яму ранейшыя паводзіны. Як бы вы пракаменціравалі гэтыя змены ў лёсе герояў? Ці не маюць яны сімвалічнага сэнсу? Чаму памірае (па волі аўтара) менавіта Гастрыт?

   У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія жыцця. У іх вобразах раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце.
   Памірае менавіта Гастрыт, бо гэта як пакаранне за тое, што ён прынёс людзям шмат гора, несправядліва абвінавачваў і крыўдзіў, пісаў ананімкі, не пакідаў у спакоі вяскоўцаў, паўсюдна бачыў ворагаў.

   Ці не такі ж сімвалічны сэнс маюць і іншыя моманты твора, пачынаючы з назвы п’есы – «Вечар»? Дзеянне п’есы адбываецца ў розны час сутак: і раніцай, і днём, і ўвечар. Чаму ж аўтар называе п’есу «Вечар»?

   Для герояў п’есы «Вечар» надышоў вечар жыцця, калі можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсе чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах і боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскі, і пакаянне.

   Звярніце ўвагу на тое, як у пачатку п’есы апісваецца калодзежны журавель, што начапляна на яго. Падумайце, як гэтыя розныя прадметы характарызуюць ранейшае і сучаснае жыццё вёскі і герояў. Паразважайце на гэту тэму. Успомніце пра тое, што верш Рыгора Барадуліна таксама пачынаецца з вобраза калодзежнага жураўля, «цыбатага асвера». Ці выпадковыя гэтыя супадзенні ў творах на блізкую тэму?

   «Злева, каля плота, стары рыпучы журавель. На адным яго канцы ледзь пагойдваецца абшарпанае драўлянае вядро, на другім – груз. Чаго тут толькі не панавешана! I шчарбатая шасцяронка ад камбайна, і доўгая мядзяная гільза ад снарада, і кавалак гусеніцы ад трактара, і нават іржавая прабітая каска. Калі набіраюць ваду, праз тужлівы рып жураўля чуваць перазвон гэтых жалязяк.»

   Гэтыя прадметны здольны распавесці цэлую гісторыю вёскі: праз яе сцежкі прайшла Вялікая Айчынная, аб гэтым сведчаць гільзы ад снарада, каска. Тут працавалі людзі на зямлі, нездарма аўтар узгадвае шасцяронку ад камбайна і кавалак гусеніцы трактара. Раней вёска жыла, гаманіла, працавала, а зараз апусцела, заціхла, тут засталіся толькі тры яе жыхара і рыпучы калодзежны журавель. Гэты вобраз таксама сустракаецца і ў вершы Барадуліна. Гэтыя супадзенні не выпадковы, бо калодзежны журавель – сам калодзеж – сімвал крыніцы жыцця – без вады нельга ўявіць жыццё. Знікне, зарасце калодзеж – знікне і вёска. Нездарма Мульцік так клапоціцца пра гэта. Аўтар падымае праблему адчужанасці маладых пакаленняў ад бацькоў, ад роднай хаты, ад роднай зямлі.

   Чаму менавіта каля калодзежа адбываецца сцэнка-фантазія, калі героям п’есы мроіцца, як збіраюцца разам іх дзеці, радасныя, вясёлыя, «прагна п’юць самую смачную ваду свайго дзяцінства»? Які сэнс мае згаданая сцэна ў адносінах да галоўнай тэмы і ідэі твора?

   Калодзеж – гэта амаль свяшчэннае месца, сімвал жыцця і адраджэння, менавіта таму героям мроіцца тут з’яўленне іх дзяцей. Гэта сцэна мае прамы сэнс з тэмай і ідэяй п’есы – не павінна моладзь забываць вёску, свае карані, не павінны пакідаць сваіх бацькоў у адзіноце. Вёскі не павінны паміраць, яны павіны адраджацца.

Leave a Reply

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *